Стратэгічны для краіны прадукт культывуюць ва ўсіх рэгіёнах. Выкарыстоўваюцца ў асноўным высокапрадуктыўныя гатункі беларускай селекцыі. У гаспадарках Гродзенскай вобласці, напрыклад, асаблівая ўвага - падрыхтоўцы глебы. Бульбу высаджваюць, строга выконваючы агранамічныя тэхналогіі. Адсюль і вынік. Сярэдняя ўраджайнасць больш як 500 цэнтнераў з гектара.
Важна не толькі вырасціць, але і захаваць ураджай. Таму загадзя прыводзяцца ў парадак і сховішчы для агародніны. Спецыяльны мікраклімат дапаможа захоўваць клубні да наступнага сезона.













