Аграрыі Беларусі прыступілі да масавай нарыхтоўкі цукровых буракоў

24 сентября 2021

Адзін з лідараў па ўраджайнасці салодкага караняплода - Гродзенская вобласць. Тут выкопваюць каля 600 цэнтнераў з гектара. З-за надвор'я ўборка сёлета пачалася на тыдзень пазней чым звычайна, аднак усе працы сельгаспрадпрыемствы плануюць завяршыць строга ва ўсталяваныя тэрміны. Паралельна ідзе адгрузка буракоў на перапрацоўчыя прадпрыемствы.

На Скідзельскім камбінаце штодня атрымліваюць парадку 8 тысяч тон буракоў. Цалкам перапрацаваць усе аб'ёмы салодкага караняплода тут плануюць да новага года.