Якасна і за кароткі тэрмін неабходна завяршыць пасяўную кампанію азімых культур у Беларусі

29 сентября 2021

Якасна, а галоўнае за кароткі тэрмін завяршыць пасяўную кампанію. Такая задача пастаўлена перад аграрыямі. Таму ўся тэхніка сёння ў палях ад світанку да позняга вечара. У многіх гаспадарках, напрыклад, у Магілёўскай вобласці арганізавана праца і кругласутачна: падрыхтоўка глебы, сяўба. Сёлета пад азімыя культуры адведзена больш зямель. Звыш паловы ўжо ў заліку.

Разам з пасяўной кампаніяй працягваецца і ўборачная. Кругласутачна арганізавана праца на кармавых палях.