А. Турчын: Агракамбінат "Сноў" - флагман АПК усёй Беларусі

30 августа 2021
Тут атрымліваюць рэкордныя 50 літраў малака ад каровы, збіраюць па 80 цэнтнераў з гектара збожжавых і вырабляюць толькі мясной прадукцыі больш за тры сотні відаў. Агракамбінат "Сноў" напярэдадні адзначыў 70-годдзе. Юбілей аднаго з найбуйнейшых і паспяховых сельгаспрадпрыемстваў краіны - падстава для сустрэчы ўсяго вялікага калектыву. Гэта амаль 2 тысячы работнікаў. У святочным шэсці ўдзельнічалі аграномы і жывёлаводы, механізатары, вадзіцелі, фінансісты і маркетолагі. Многія з іх атрымалі ўзнагароды ад кіраўніцтва Мінскай вобласці, Міністэрства сельскай гаспадаркі, а таксама Савета Рэспублікі.

Сноўскія аграрыі ў гэтым сезоне сабралі добры ўраджай збожжа. Гэта звыш 40 тысяч тон, якія стануць асновай стабільнай працы прадпрыемства.