А. Субоцін: Стратэгію развіцця льняной галіны на найбліжэйшыя некалькі гадоў урад падрыхтуе да канца 2021 года

6 ноября 2021
Стратэгію развіцця льняной галіны на найбліжэйшыя некалькі гадоў урад падрыхтуе да канца года. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін. На тыдні на пляцоўцы завода ў Ляхавічах кіраўніцтва Мінсельгасхарча, мясцовыя ўлады і аграрыі абмяркоўвалі, над чым яшчэ трэба будзе папрацаваць. Сёлета з-за пагодных умоў сабралі трохі менш, чым планавалі - дзяржзаказ будзе выкананы амаль на 90 %. Цалкам закрыць яго - даручэнне Прэзідэнта, а гэта значыць - забяспечыць 180 тысяч тон ільнотрасты і 55 тысяч тон ільновалакна. З такімі аб'ёмамі плануюць справіцца ў наступным годзе, але да гэтага трэба вырашыць шэраг праблемных пытанняў. Падрабязнасці ў Антона Малюты (відэа).