Асноўную частку сельскагаспадарчых работ неабходна завяршыць да 7 лістапада. Пра гэта сёння заявіў віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін. Ва ўрадзе прайшла селектарная нарада з рэгіянальнымі ўладамі. Дэталёва разгледзелі сітуацыю ў кожнай вобласці. Нарасціць тэмпы ўборачнай напярэдадні даручыў Прэзідэнт. Добрыя паказчыкі па бульбе - па краіне засталося ўбраць лічаныя дзясяткі гектараў. Асаблівая ўвага і кукурузе. Ураджайнасць культуры сёлета вырасла.
Акрамя таго, аграрыі сабралі ўжо больш за 2,6 мільёна тон цукровага бурака. Актыўна ўбіраюць і агародніну.
А. Субоцін: Асноўную частку сельгасработ неабходна завяршыць да 7 лістапада
27 октября 2021













