Тэмпы сельскагаспадарчых работ з прыцэлам на ўраджай у наступным годзе - сёння ў цэнтры ўвагі на вышэйшым узроўні. Прэзідэнт заслухаў вынікі працы аграрыяў.
Тыдзень таму ўраду было даручана актывізаваць працу на палях, каб аператыўна завяршыць сяўбу азімых. Сёлета неспрыяльныя ўмовы надвор'я зацягнулі гэтыя работы: запаволіліся тэмпы ўборкі бульбы і кукурузы на сілас. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў працаваць у полі, як кажуць, 24 на 7, літаральна нон-стоп. І сёння Кабінет міністраў і губернатары трымаюць адказ. Своечасовая сяўба і ўборка - гэта пытанне харчовай бяспекі, наш экспартны патэнцыял. У пандэмію ён не страчвае актуальнасці.
Прэзідэнт паставіў задачу ўраду не дапускаць перабояў з пастаўкамі тавараў
Нягледзячы на актывізацыю намаганняў у палях, сяўба азімых пакуль не завершана. У краіне засталося засеяць крыху больш за 10 % плошчаў. Прэзідэнт патрэбаваў на працягу некалькіх дзён завяршыць пачатае. Перад губернатарамі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу захаваць жывёлу. Пытанне падзяжу з парадку дня не знята! Генеральная пракуратура таксама трымае яго на кантролі. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў паглядзець на лепшы вопыт савецкага часу, калі моладзь была прывязана да сваёй зямлі.
Прэзідэнт паставіў задачу ўраду не дапускаць перабояў з пастаўкамі тавараў
Задача для нашага АПК - не дапусціць падзення паказчыкаў па выніках года. Недабор збожжавых важна кампенсаваць у іншых сегментах вытворчасці. А менавіта захаваць тэмпы выпуску малочнай і мясной прадукцыі. Прэзідэнт запатрабаваў выконваць дысцыпліну ва ўсім. Сёння гэта ключ да поспеху ў аграрнай справе, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.













