А. Лукашэнка заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання

24 сентября 2021

Прэзідэнт Беларусі сёння раніцай заслухаў падрабязны даклад профільнага міністра аб сітуацыі, якая складваецца ў сельскай гаспадарцы ў сувязі з неспрыяльнымі пагоднымі ўмовамі. З асноўных абмеркаваных праблемных пытанняў - зацягнтая сяўба азімых культур. 

Запаволенне тэмпаў уборкі ўраджаю бульбы, у некаторых раёнах - цукровага бураку, а таксама кукурузы на сілас. Па выніках даклада Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў ураду, міністру сельскай гаспадаркі сумесна з губернатарамі актывізаваць сельскагаспадарчыя працы і, калі магчыма, весці сяўбу азімых да позняга вечара, а дзе маецца магчымасць - і ўначы. Задача нумар адзін - пасеяць азімыя на працягу тыдня! Таксама міністру сельскай гаспадаркі і ўраду даручана праз тыдзень арганізаваць нараду ў кіраўніка дзяржавы з дакладам аб канкрэтных выніках праробленай працы.