А. Лукашэнка паставіў задачу кіраўніку Мінсельгасхарча пасеяць азімыя на працягу тыдня

25 сентября 2021

Пасеяць азімыя на працягу тыдня! Такую задачу перад аграрыямі паставіў Прэзідэнт. Напярэдадні кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад профільнага міністра аб сітуацыі, якая складваецца ў сельскай гаспадарцы ў сувязі з неспрыяльнымі пагоднымі ўмовамі.

У ліку асноўных абмеркаваных праблемных пытанняў - не толькі зацягнутая сяўба азімых культур, але і запаволенне тэмпаў уборкі ўраджаю бульбы, у некаторых раёнах цукровага бураку, а таксама кукурузы на сілас. Па выніках даклада Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў ураду, міністру сумесна з губернатарамі актывізаваць сельскагаспадарчыя працы і весці сяўбу азімых, у тым ліку да позняга вечара, а дзе ёсць магчымасць - і ўначы. Таксама кіраўніку Мінсельгасхарча Івану Крупко і ўраду даручана праз тыдзень арганізаваць нараду ў кіраўніка дзяржавы з дакладам аб канкрэтных выніках праробленай працы.