Прэзідэнт сёння пабываў з камандзіроўкай у Гомельскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы наведаў папяровую фабрыку ў Добрушы. Адно з найстарэйшых прадпрыемстваў летась адзначыла 150-годдзе.
Прэзідэнт наведаў папяровую фабрыку ў Добрушы
Любы візіт гэта заўсёды магчымасць шырэй паглядзець на пытанні, што ёсць у галіне. Старшыня Беллеспаперапрама далажыў аб працы канцэрна і выніках мадэрнізацыі. Усе арганізацыі, нягледзячы на складанасці, звязаныя з пандэміяй, працуюць устойліва. Цікавіўся Аляксандр Лукашэнка і справамі праблемных прадпрыемстваў канцэрна. Кіраўнік дзяржавы распавёў, што хоча наведаць завод "ФанДОК" у Бабруйску.
Новы завод па вытворчасці кардону
З нядаўняга часу ў Добрушы выпускаюць новы для Беларусі прадукт - кардон. Штогод наша краіна імпартавала 20 тысяч тон і практычна столькі ж кардоннай упакоўкі. Зараз здольныя забяспечыць не толькі ўнутраны рынак, але і зарабляць, паступова павялічваючы экспарт. Праектная магутнасць фабрыкі - каля 200 тысяч тон кардону за год. Поўная загрузка канвеераў дазволіць прадаваць за мяжу да 80 % прадукцыі. Попыт ёсць. Розныя віды запатрабаваны вытворцамі ўпакоўкі - ад лекаў і касметыкі да прадуктаў харчавання.
У Беларусі паглыбяць перапрацоўку драўніны
У краіне вялізная колькасць драўняных рэсурсаў. Наяўныя прадпрыемствы не могуць перапрацаваць увесь лес, які перастаяў. Таму ў Беларусі пабудавалі з дзясятак пелетных заводаў. Іх прадукцыя карыстаецца вялікім попытам, у тым ліку за мяжой. Урад неўзабаве даложыць кіраўніку дзяржавы аб далейшых планах па паглыбленай перапрацоўцы драўніны.
Прэзідэнт адказаў на пытанні калектыву Добрушскай фабрыкі
Падчас размовы з калектывам Добрушскай фабрыкі кіраўнік дзяржавы распавёў, што застаўся задаволены завершанай будоўляй на новым прадпрыемстве. Вытворчасць кардону адкрывае перспектывы не толькі для Добруша, але і краіны ў цэлым, бо сваё развіццё атрымаюць і прадпрыемствы ў іншых рэгіёнах. З выхадам на праектную магутнасць удасца павялічыць вынікі, а гэта адпаведна адаб'ецца на зарплатах. Адказаў кіраўнік дзяржавы і на самыя народныя пытанні.
Падатак на нерухомасць для ўладальнікаў кватэр
Адно з іх апошнім часам шырока абмяркоўваецца ў грамадстве - падатак для ўладальнікаў нерухомасці. Такая прапанова сапраўды разглядаецца ва ўрадзе. На сяле даўно плацяць падатак на нерухомасць і зямлю. А горад заставаўся ўбаку. Але кіраўнік дзяржавы паабяцаў мізэрныя стаўкі.
Выпускныя школьныя іспыты сумясцяць з ЦТ
Аляксандр Лукашэнка таксама пацвердзіў планы аб'яднаць школьныя іспыты з цэнтралізаваным тэсціраваннем. Такім чынам, знімуць нагрузку з дзяцей. Праект указа дапрацоўваецца. У найбліжэйшы час Прэзідэнт прыме канчатковае рашэнне. Падрабязнасці ў наступных выпусках.













