Надаць імпульс развіццю ядзерных тэхналогій. Тэма фундаментальнай і прыкладной навукі сёння ключавая ў Палацы Незалежнасці.
У Мінску - дэлегацыя Курчатаўскага інстытута. З кіраўніцтвам расійскага даследчага цэнтра перспектывы супрацоўніцтва абмеркаваў Прэзідэнт. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, сустрэча можа стаць гістарычнай. Дарэчы, яе ініцыятарам быў асабіста кіраўнік нашай дзяржавы. Партнёрства ў гэтай сферы можа быць больш прадуктыўным: расійскія калегі займаюць вядучыя пазіцыі ў свеце - ад мірнага атама да самых сучасных навуковых распрацовак. Каля года таму Курчатаўскі інстытут прапанаваў нашый Акадэміі навук перайсці на прынцыпова новы ўзровень узаемадзеяння. У лютым было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве. Таксама інстытут аказваў падтрымку беларускім калегам пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі.
Беларусь захавала навуку на годным узроўні
Курчатаўскі інстытут аказваў падтрымку беларускім калегам пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Гэты кірунак супрацоўніцтва таксама плануюць пашыраць, у прыватнасці, выкарыстоўваць вопыт нашых спецыялістаў для будаўніцтва такіх унікальных аб'ектаў за мяжой.
"Вы навучылі вельмі многаму нас. Мы гатовыя будаваць гэтыя станцыі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - На тых станцыях, якія будуюцца расіянамі, мы можам прымаць удзел, не гаворачы ўжо аб тэрыторыі Расіі, калі будуць узводзіцца такія атамныя станцыі".
"Словам, вельмі шмат пытанняў, - падагульніў Прэзідэнт. - Я хачу, каб гэта сустрэча была гістарычнай. Каб мы ад гэтага пачалі нейкі сур'ёзны адлік для развіцця ядзернай энергетыкі ў Беларусі".
Кіраўніцтва інстытута высока ацаніла кампетэнцыі нашых спецыялістаў. Беларусь - адзіная з постсавецкіх рэспублік захавала навуку на такім годным узроўні, адзначылі расійскія госці. У нашай краіне паспяхова працуюць розныя навуковыя інстытуты. Усё гэта трывалая аснова для эфектыўнага ўзаемадзеяння.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што расійскія навукоўцы займаюць вядучыя пазіцыі ў свеце - пачынаючы ад мірнага атама да самых сучасных навуковых распрацовак. Расіяне - галоўныя партнёры навукоўцаў Беларусі ў многіх даследаваннях.













