А. Лукашэнка на Добрушскай папяровай фабрыцы: Я задаволены, што мы завяршылі гэту будоўлю

29 октября 2021
Прэзідэнт сёння пабываў на знакамітай папяровай фабрыцы "Герой працы" ў Добрушы. На яе тэрыторыі зараз працуе новае ўнікальнае прадпрыемства па вытворчасці кардону. Раней было так: прадукт унутры наш, а вось упакоўка   чужая. А ўсё таму, што на тэрыторыі СНД такі прадукт наогул не вырабляўся. Мы сталі першымі.  Зараз Беларусь забяспечвае не толькі ўнутраны рынак, але і зможа прыстойна зарабляць, паступова павялічваючы экспарт. Попыт вялізны. Зрэшты,  варта нагадаць, што наш праект увасобіўся не адразу. Сітуацыю выратаваў прэзідэнцкі ўказ. У выніку  паўтысячы чалавек атрымалі рабочыя месцы, а галіна - перспектыўны кірунак. 

І вось сёння адбылася рэвізія ўсіх пытанняў, у тым ліку праблемных, у дрэваапрацоўчай галіне. У нас  вялізная колькасць драўняных рэсурсаў. І неўзабаве  ўрад падасць далейшы план па паглыбленай перапрацоўцы. Аб усім па парадку наш палітычны аглядальнік Наталля Брэвус (відэа).