Эфектыўная праца канцэрна, экспарт і адладжанае ўзаемадзеянне з сельгасарганізацыямі краіны. Аб працы Белдзяржхарчпрама Прэзідэнту сёння далажылі віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін і кіраўнік канцэрна Анатоль Бубен. У цэлым Белдзяржхарчпрам працуе стабільна. Гэта датычыцца і аб'ёмаў вытворчасці (прадукцыі выпускаецца больш чым на 3 млрд рублёў за год), няма відавочных праблем з экспартам і глыбокай перапрацоўкай сыравіны, якую вырабляюць вяскоўцы. Тым не менш, як і ў любой галіне, ёсць пытанні.
Па-першае, эканоміка канцэрна. Калі аб'ёмы вытворчасці прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў у цэлым па краіне выраслі, у Белдзяржхарчпрама, наадварот, крыху скараціліся. Сярэдняя зарплата таксама магла б быць большай, як і доля ў даходах бюджэту.
Прадпрыемствы Белдзяржхарчпрама за першае паўгоддзе асвоілі 13 новых рынкаў
Канцэрн экспартуе сваю прадукцыю ў 72 краіны свету. Прадпрыемствы Белдзяржхарчпрама за першае паўгоддзе асвоілі 13 новых рынкаў. Сярод іх Эміраты, Малайзія, Ліван, Марока, Бразілія, Ісландыя і Пакістан. Усяго на гэтыя рынкі пастаўлена прадукцыі больш чым на мільён долараў. Па выніках паўгоддзя сярод органаў дзяржкіравання канцэрн лідзіруе па велічыні выплачаных падаткаў у рэспубліканскі бюджэт.













