А. Лукашэнка: Беларусь умацоўвае свае пазіцыі на сусветным калійным рынку

27 августа 2021
Гістарычны дзень для Беларусі. У Петрыкаве ўрачыста адкрылі новы горна-ўзбагачальны комплекс. Прэзідэнт не мог прапусціць такую знакавую падзею. Падчас цырымоніі Аляксандр Лукашэнка адзначыў: так мы толькі ўмацоўваем свае пазіцыі на сусветным калійным рынку, дзе Беларусь, нягледзячы на санкцыённы прэсінг і ашалелыя заклікі ўцёклых, застаецца надзейным партнёрам. У калійных угнаеннях сёння зацікаўлены многія краіны свету. Гэты дзень стаў запамінальным і для раней правінцыйнага Петрыкава. Гэта па сутнасці нараджэнне новага прамысловага цэнтра! Хутка сапраўды дагоняць Салігорск. Ну, а Прэзідэнт сказаў проста: заўсёды марыў пра адраджэнне беларускага Палесся і прыклаў максімум сіл, каб на поўдні Беларусі ўсё атрымалася. Напярэдадні Дня шахцёраў кіраўнік дзяржавы гаварыў з калійшчыкамі пра важнае.  

Рэпартаж Наталлі Брэвус (відэа).