А. Лукашэнка: Беларусь можа стаць добрай апорай і пляцоўкай для турэцкага бізнесу

11 ноября 2016

Каталізатарам апрацоўкі спрыяльнай эканамічнай глебы двухбаковых адносінаў стаў беларуска-турэцкі дзелавы форум.

Ён сёння прайшоў у беларускай сталіцы. У Мінск з прэзідэнтам Эрдаганам прыбылі больш чым 200 бізнесменаў. Далучыліся да іх прадстаўнікі турэцкіх дзелавых колаў, якія ўжо працуюць у Беларусі. Каля 300 удзельнікаў прадстаўляюць Беларусь. Цяпершаняя лічба тавараабароту - 600 мільёнаў. Настройваюцца мінімум на мільярд. Ну і, вядома, асаблівы імпульс развіццю двухбаковых кантактаў надаў удзел у маштабным форуме лідараў дзвюх краін - Аляксандра Лукашэнкі і Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што беларускі бок гатовы падтрымліваць і абараняць турэцкі бізнес, наша краіна можа стаць добрай апорай і пляцоўкай для турэцкага бізнесу.

Толькі што бізнес-форум завяршыў сваю работу ў Мінску. Там працуюць нашы карэспандэнты. Яны рыхтуюць серыю матэрыялаў да эфіру. Наконт чаго ўдалося дамовіцца дзелавым колам дзвюх краін – вынікі вялікага эканамічнага дня заўтра ў нашых выпусках навін.