А. Кабякоў: Абмежаванні і выключэнні ва ўзаемным гандлі ў ЕАЭС павінны быць ліквідаваныя

13 апреля 2016

Абмежаванні і выключэнні ва ўзаемным гандлі ў ЕАЭС павінны быць ліквідаваныя. Пра гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр Беларусі на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета. Як адзначыў Андрэй Кабякоў, у сувязі са структурнымі зменамі ў камісіі беларускі бок чакае сур'ёзных зрухаў у гэтай працы. Неабходна вярнуцца да першачарговага спісу на 10-20 выключэнняў і прыняць меры для іх тэрміновай ліквідацыі. Таксама прэм'ер-міністр Беларусі адзначыў, што роля ЕЭК па каардынацыі павінна стаць больш важнай пры вырашэнні ўнутраных супярэчнасцяў паміж дзяржавамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта датычыцца пытанняў забеспячэння вольнага гандлю, допуску да дзяржзакупак, тарыфнай і нетарыфнай абароны ўнутранага рынку ЕАЭС, асабліва пасля далучэння да саюза новых дзяржаў і ўваходжання Казахстана ў СГА.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі: "Як вы ведаеце, Прэзідэнтам Беларусі прынята прынцыповае рашэнне аб істотнай актывізацыі перамоў з СГА. Неўзабаве ўрад правядзе серыю сустрэч з членамі арганізацыі, а таксама падрыхтуе абноўленыя перагаворныя прапановы. Зараз нам неабходна ваша садзейнічанне. Разлічваем на падтрымку партнёраў па ЕАЭС, ужо членаў СГА, як у рабочай групе па далучэнні да гэтай арганізацыі, так і ў інтэграцыйным фармаце. Са свайго боку мы абсалютна адкрытыя і гатовыя абмяркоўваць параметры нашага далучэння, аж да самых спецыфічных нюансаў".

Наступнае пасяджэнне міжурадавай камісіі пройдзе ў маі ў Ерэване. Галоўныя тэмы - абмеркаванне канцэпцыі агульнага рынку нафты і газу, а таксама пытанні, звязаныя з чыгуначнымі перавозкамі.  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя