Інтэграцыйныя фарматы Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД можна ўдала сумясціць. Такое меркаванне сёння выказаў прэм'ер-міністр краіны. Андрэй Кабякоў сустрэўся са старшынёй Выканаўчага камітэта СНД Сяргеем Лебедзевым.
На сустрэчы абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, прычым не толькі ў фармаце Садружнасці. На працягу двух апошніх гадоў гаспадыняй у СНД была наша краіна. У 2015 Беларусь зноў атрымала гэты ганаровы статус, але ўжо ў рамках ЕАЭС. На думку беларускага прэм'ера, узаемадзеянне рознаўзроўневых інтэграцыйных фарматаў можа напоўніцца новым зместам. Па выніках сустрэчы Сяргей Лебедзеў заявіў журналістам аб намеры прадоўжыць удзел Украіны ў дзейнасці СНД.
Сяргей Лебедзеў, старшыня Выканаўчага камітэта, Выканаўчы сакратар СНД: "Ніякіх афіцыйных заяў з боку кіраўніцтва Украіны аб выхадзе з СНД мы не атрымлівалі. Больш за тое, наадварот, мы пачулі заяву міністра замежных спраў Украіны спадара Клімкіна аб тым, што няма неабходнасці выхаду Украіны з СНД. Вельмі спадзяёмся, што Украіна прадоўжыць сваё супрацоўніцтва і ўдзел у інтэграцыйных працэсах".
Сяргей Лебедзеў таксама выказаў падзяку кіраўніцтву Беларусі за актыўныя крокі па далейшым развіцці інтэграцыйнага поля ў Садружнасці.














