А. Кабякоў: Беларусь разлічвае на рост партфеля інвестпраектаў у партнёрстве з Сусветным банкам

10 мая 2018

Беларусь разлічвае на рост партфеля інвестпраектаў у партнёрстве з Сусветным банкам. Гэта сёння ў Мінску заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з прадстаўнікамі Савета выканаўчых дырэктараў банка. Дэлегацыя такога ўзроўню ў Беларусі ўпершыню. Дзеючая сумесная праграма - гэта 8 праектаў на 800 мільёнаў долараў. Гэта не проста грошы для развіцця, падкрэсліў Андрэй Кабякоў, а аснова павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі. Сёння ў фокусе банка - электронная ахова здароўя і адукацыя, праграмы мадэрнізацыі сістэм вода- і цеплазабеспячэння. На чарзе шэраг новых ініцыятыў. Галоўным чынам у сферы энергаэфектыўнасці і цеплавой рэабілітацыі жылфонду. Сумесна з прадстаўнікамі банка ўрад ацэніць вынікі праведзенай работы і перспектывы будучых праектаў.

Уладзімір Зіноўскі, міністр эканомікі Беларусі:

"Гэта вельмі выгаднае супрацоўніцтва. Сусветны банк дае нам сродкі на 15-20 гадоў пад стаўку 2 %. Насамрэч закладваць такія сродкі ў бюджэце даволі накладна, а інфраструктурныя праекты трэба выконваць у краіне. Гэта і дарогі, і будынкі, і г. д. Таму гэта вельмі выгаднае супрацоўніцтва. Ніводная фінансавая структура не дае грошы ў крэдыт пад такія нізкія працэнты".

Будучыня - за высокатэхналагічнымі праектамі, якія сёння звязаны з Паркам высокіх тэхналогій і Кітайска-беларускім паркам "Вялікі камень". Сусветны банк можа нарасціць свой партфель у нашай краіне за кошт новых напрамкаў працы ў гэтых ільготных эканамічных зонах, упэўнены ў беларускім урадзе.