"СЭЗ Брэст" - тэрыторыя новых магчымасцяў

6 сентября 2019

У Брэсце камфортна не толькі адпачываць, але і працаваць. Тут створаны ўсе ўмовы для развіцця міжрэгіянальных сувязяў, ды і ў цэлым умацаванні бізнес-супрацоўніцтва.
Менавіта ў горадзе над Бугам з'явілася першая ў краіне свабодная  эканамічная зона. Яна працуе ўжо трэцяе дзесяцігоддзе. 
Якія задачы сёння стаяць  перад адной з самых паспяховых бізнес-пляцовак рэгіёна,  раскажа Вікторыя Антоненкава

У  СЭЗ "Брэст" працуе найбуйнейшы ў СНД комплекс па культываванні шампіньёнаў. 
Тут прыбытак расце як грыбы пасля дажджу. У  СЭЗ  "Брэст" працуе найбуйнейшы ў СНД комплекс па культываванні шампіньёнаў. Толькі за дзень тут  збіраюць каля 30 тон грыбоў. А хутка вытворчасць павялічаць яшчэ на траціну - рынак просіць, прычым замежны.
Нямецкі вытворца лакафарбавых матэрыялаў адкрыў у Брэсце ўжо трэцяе прадпрыемства.
Выгаднае геаграфічнае становішча, добрая інфраструктура, значныя падатковыя і мытныя прэферэнцыі дазваляюць задумацца аб далейшым пашырэнні.
Новыя рынкі гатовы заваёўваць і адзін з найбуйнейшых у Беларусі вытворцаў кухоннай бытавой тэхнікі 

У свабоднай  эканамічнай зоне брэсцкая кампанія адкрыла адразу два даччыныя прадпрыемствы. З якасцю беларускіх пліт знаёмыя не толькі ў СНД, ёсць пастаўкі ў Польшчу, Манголію, на Кубу і нават у Канаду.

У свабоднай  эканамічнай зоне "Брэст" каля 80 рэзідэнтаў.

Пры гэтым больш за палову  прадпрыемстваў пабудавана з прыцягненнем замежных інвестыцый. Падатковыя льготы, зручнае транспартнае размяшчэнне і прафесіяналізм беларускіх спецыялістаў дазваляюць штогод адкрываць у СЭЗ новыя вытворчасці. 

Больш за 20 гадоў развіцця. Першая ў Беларусі СЭЗ - першая ў краіне і па прадукцыйнасці. СЭЗ "Брэст" сёння - гэта тысяча найменняў прамысловай прадукцыі і тавараў, больш за 20 тысяч працаўладкаваных, траціна ўсяго экспарту рэгіёна і амаль 1,5 мільярда долараў прыцягнутых інвестыцый. Прадукцыю кампаній-рэзідэнтаў ведаюць амаль у 70 краінах. І спыняцца на дасягнутым тут не збіраюцца.