9 мільёнаў тон збожжа

16 августа 2014
З рэкорднай лічбай - 9 мільёнаў тон збожжа - завяршаюць масавую ўборку беларускія аграрыі. Лідарам цяперашняга жніва стала Мінская вобласць. На яе рахунку 2 мільёны 134 тысячы тон збожжа. На другім месцы аграрыі Гродзенскага рэгіёна - мільён 665 тысяч тон, на трэцім Брэсцкі - мільён 443 тысячы тон. На 100% завяршылі ўборку збожжавых у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Сёння з іх прыклад возьмуць у Мінскім і Брэсцкім рэгіёнах. Ураджайнасць усё жніво захоўвалася высокая, зараз яна складае амаль 40 цэнтнераў з гектара.