9,5 % з 14 жніўня: Нацыянальны банк зніжае стаўку рэфінансавання

7 августа 2019
Новы ўзровень ключавога фінансавага паказчыка - гэта гістарычны мінімум.

Рашэнне прынята сёння праўленнем Нацбанка  па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы. Адзначана, што ў другім квартале інфляцыя запаволілася, цэны раслі ў рамках прагнозу  ніжэй за 5 %. Знізіліся знешнія рызыкі, галоўным чынам з боку Расіі. Гэта і паўплывала на зніжэнне стаўкі рэфінансавання на паўпрацэнта.

Стаўка рэфінансавання - гэта ключавы паказчык фінансавай сістэмы. Ад яе напрамую залежаць працэнты па крэдытах для рэальнага сектара эканомікі і грамадзян.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя