94 беларускія аўтобусы атрымала Казань напярэдадні чэмпіянату свету па футболе

25 мая 2018
Кожны з іх замацаваны за пэўным маршрутам і ўжо выпрабаваны. А пасля спаборніцтваў новыя МАЗы прадоўжаць курсіраваць па вуліцах горада. Аўтобусы адпавядаюць стандарту "Еўра-5". Агляд тэхнікі, пастроенай адной калонай, прайшоў на плошчы Тысячагоддзя. Мэр Казані і прадстаўнік пасольства Беларусі ў Расіі высока ацанілі аснашчанасць аўтобусаў. Дарэчы, гарадскі транспарт Казані пасля цяперашняга набыцця стане адным з самых новых у Расіі. А ўсяго ў 2018 толькі для гэтага рэгіёна закупяць яшчэ 139 дызельных аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода.