8 дагавораў аб супрацоўніцтве з кітайскай правінцыяй Ганьсу падпісаны ў Мінску

1 июля 2016

Адразу 8 дагавораў аб супрацоўніцтве нашай краіны з кітайскай правінцыяй Ганьсу падпісаны сёння ў Мінску. Гэта дакументы, якія рэгламентуюць супрацоўніцтва ў галіне будаўніцтва, аховы здароўя, гандлю і адукацыі - дарэчы, у спісе адразу 4 беларускія універсітэты. Пагадненні падпісаны сёння ў час трохдзённага візіту дэлегацыі адной з найбуйнейшых правінцый Кітая ў Беларусь. Перад гэтым у Мінску былі праведзены некалькі сустрэч, а сёння прайшлі перамовы з віцэ-прэм'ерам Беларусі Анатолем Калініным. Абодва бакі выказалі ўпэўненасць, што падпісанне новых дагавораў умацуе беларуска-кітайскія кантакты.