70 % прадукцыі мадэрнізаваных прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі Беларусі ідзе на экспарт

1 октября 2018

І гэта самы высокі паказчык за апошняе дзесяцігоддзе. Такую лічбу агучыў у інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" старшыня канцэрна "Беллеспаперпрам". Прадпрыемствы выйшлі з крызісу і нарошчваюць аб'ёмы вытворчасці, пашыраючы геаграфію экспарту ад краін Еўрасаюза да далёкай дугі.

Юрый Назараў, старшыня канцэрна "Беллеспаперпрам": "46 % мы прадаём у Еўрапейскі саюз. У нас задача стаіць павялічыць пастаўку мэблі - канчатковага прадукту. І задачу мы паспяхова рашаем. За апошнія паўтара года мы дадалі амаль 16 % аб'ёму экспарту ў Еўрасаюз. Што датычыцца далёкай дугі, то наша геаграфія – больш за 59 краін. Мы з газетнай паперай даехалі ўжо да Пакістана. Сёння па цэлюлозе так склаліся рынкі, што галоўны наш спажывец - Кітай".

Галоўным выпрабаваннем для прадпрыемстваў галіны, якая прайшла мадэрнізацыю, стане час выплат пазыковых сродкаў. Першым самастойна вяртаць крэдыты ўжо пачаткаў "Івацэвічдрэў".