І хаця тэмпы ўборачнай з-за дажджоў за апошнія дні крыху знізіліся, убраць засталося ўсяго 17 працэнтаў плошчаў. На апошніх гектарах вядуць работы ў Гомельскай вобласці. Усяго 15 тысяч тон не хапае да мільённага рубяжу брэсцкім гаспадаркам. Аграрыі ўжо выканалі дзяржзаказ па здачы збожжа дзяржаве на 60 працэнтаў. Плануецца, што сёлета Беларусь атрымае больш чым 9 мільёнаў тон ураджаю збожжавых з улікам кукурузы.














