500-годдзе манастыра ў Жыровічах адзначаць у маі

25 января 2020
Буйны юбілей аднаго з найстаражытнейшых беларускіх манастыроў адзначаць у маі праваслаўныя вернікі. Галоўныя ўрачыстасці з нагоды 500-годдзя Свята-Успенскага мужчынскага манастыра ў Жыровічах і 550-годдзя з дня здабыцця цудатворнага абраза Маці Божай Жыровіцкай падоўжацца тры дні - з 18 па 20 мая. На святах чакаюць Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Старт юбілеям духоўных святынь ужо далі. 

Зараз аднаўляюць некалькі манастырскіх пабудоў - найстарэйшы брацкі корпус і званіцу. Яны будуць завершаныя да мая. Першых наведвальнікаў прыме і дом паломніка. Яго размесцяць на месцы былой рэзідэнцыі вядомага рэлігійнага дзеяча Іосіфа Сямашкі, які змог пагадніць дзве канфесіі - уніяцтва і праваслаўе.