450-тонны БелАЗ стаў самай вялікай двухвосевай машынай у свеце

6 октября 2015

Беларускія самазвалы ўстанаўліваюць рэкорды ў Кнізе Гінеса. Так 450-тонны БелАЗ стаў самай вялікай двухвосевай машынай у свеце. Акрамя гэтага, міжнародныя эксперты пацвердзілі і рэкордныя памеры кузава аўтаволата. На прадпрыемстве ўжо атрымалі сертыфікаты аб занясенні самазвала ў лік рэкардсменаў. Між тым, вялікагруз паспеў паказаць сябе і ў справе. Ужо больш за год ён працуе ў расійскім разрэзе Чарнігавец. За гэты час перавёз каля 4 мільёнаў тон грузу і пераадолеў 50 тысяч кіламетраў шляху.