3 з 6 рэгіёнаў Беларусі практычна цалкам падрыхтавалі глебу пад масавую сяўбу ярыны

26 марта 2020
Як расказалі сёння ў Мінсельгасхарчы, тэхнічна кожная гаспадарка можа засяваць за дзень больш як 5 працэнтаў плошчаў. Аднак тэмпы прац стрымліваюць замаразкі. Важны аспект- усе сельгаспрадпрыемствы больш як на 100 працэнтаў забяспечаныя насеннем.

І сёння ж у профільным міністэрстве расказалі аб харчовай бяспецы. Запасаў аўсянай, грачанай і іншых круп, а таксама мукі хопіць на 5 месяцаў. Гэта значыць, да новага ўраджаю.