36,5 тысячы тон агародніны і садавіны закладуць у стабфонды Мінска

28 сентября 2017

36 з паловай тысяч тон агародніны і садавіны будуць закладзены ў стабфонды Мінска да пачатку зімы. Прыкладна 15 тысяч тон займае бульба. Зараз на склады пастаўляецца свежая капуста, а таксама буракі, морква, цыбуля і яблыкі. Галоўным прадпрыемствам для захоўвання агародніны ў Мінску вызначана "Партызанскае". Там створаны неабходныя ўмовы для якаснага і доўгатэрміновага захоўвання прадукцыі. Запасу хопіць на ўсю зіму і вясну.

У стабфондах захоўваюцца неабходныя запасы садавіны і агародніны. Увесь год іх адпраўляюць у школы, бальніцы і грамадскія ўстановы.