30% шведскага лесу вырашчана з беларускага насення

25 января 2020
Узровень беларускай навукі і селекцыі даўно па годнасці ацанілі за мяжой. Цікавы факт: амаль 60 гадоў наша насенне елкі імпартуе Швецыя. Звязана гэта з устойлівасцю беларускіх раслін да складаных пагодных умоў. Ацэнка імпарцёраў: наш генетычны матэрыял лепш за іх айчынны. У цэлым, трэць беларускага экспарту ў Швецыю займае менавіта прадукцыя лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі. Паводле экспертных прагнозаў, гэтая лічба будзе расці, бо шведы ўсё больш выкарыстоўваюць пелеты і трэскі ў якасці паліва. Аб гэтым нашаму каналу расказаў пасол Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык. А вось што датычыцца імпарту насення, то сітуацыя ў апошні час склалася неадназначная. Шведы гатовыя закупляць біяматэрыял, а вось нашы лясгасы па цэлым шэрагу прычын умацоўваць пазіцыі на скандынаўскім рынку, як і ў цэлым на рынку ЕС, не спяшаюцца. 

Хенры Юнг, кіраўнік лесанарыхтоўчай кампаніі: "Зараз у нас ёсць праблема. Швецыя ўваходзіць у ЕС. Еўрапейская камісія прыняла рашэнне, што з 1 студзеня 2020-га мы не маем права імпартаваць з Беларусі насенне лясных дрэў і самі дрэвы, як і любая іншая краіна Еўрасаюза. Тым не менш, я спадзяюся, што мы вырашым гэтую праблему разам з вамі".

Тая сітуацыя, калі ёсць пакупнік, але мы не гатовыя прадаваць. Аб падрыхтоўцы дакументаў нашы лясныя гаспадаркі былі папярэджаныя загадзя, але воз і цяпер там. Аб прычынах таго, што адбываецца, і магчымых наступствах для ўдзельнікаў раскажам у нядзелю ў "Галоўным эфіры".