25 новых камбайнаў адправіліся ў гаспадаркі Гомельскай вобласці

4 августа 2017

Сельгастэхніка будзе працаваць там, дзе нагрузка на адну машыну - больш за 300 гектараў. Гэтыя мадэлі прызначаныя для ўборкі збожжавых і кукурузы. Яны прайшлі наладку і абкатку. Новыя камбайны набытыя за бюджэтныя сродкі.

Аляксандр Торап, гендырэктар ААТ "Гомельаблаграсэрвіс": "Камбайны ідуць не на замену, а ў дадатак да тых, што маюцца ў наяўнасці ў гаспадарак, камбайнаў для таго, каб знізіць нагрузку на ўборачныя плошчы. Для таго каб аказаць істотную дапамогу нашым аграрыям Гомельшчыны. Гэта палепшаныя мадэлі. Тут канструктыўныя ёсць змены. Асабліва змены кранулі камфорт механізатараў".

Усяго для падтрымкі аграрыяў Гомельшчыны 49 камбайнаў і 25 адзінак новай кормаўборачнай тэхнікі.