20-тысячны Geely Atlas сышоў з канвеера

24 декабря 2019
20-тысячны аўтамабіль сёння сышоў з канвеера завода Belgee. Юбілейным аўто стаў папулярны кросовер Atlas з аб'ёмам рухавіка 1,8 турба люксавай камплектацыі. Менавіта на гэты мадэльны рад прыпадае палова ад усіх продажаў. Сёлета прадпрыемства выйшла практычна на максімальную загрузку прамысловых магутнасцяў - кожныя 4 хвіліны з лініі выязджае па адной машыне. Дарэчы, за ўсю гісторыю айчыннага аўтазавода канвеерную рысу перасяклі 29 тысяч аўтамабіляў. За апошнія 2 гады толькі ў Беларусі было рэалізавана больш як 14 тысяч машын. 60% экспарту здзяйсняецца ў Расію - з пачатку года аб'ем продажаў перавысіў 100 млн долараў.

Генадзь Свідэрскі, выканаўца абавязкаў гендырэктара СЗАТ Belgee: " Geely - гэта сусветная кампанія. Наогул за  год вырабляецца больш як  паўтара мільёна аўтамабіляў. І мы тая частка, якая на еўрапейскай частцы вырабляе аўтамабілі. Нам удалося па брэндзе сёлета стварыць самы вялікі склад запасных частак, наяўнасць завода, наяўнасць такога склада дазваляе пастаянна паляпшаць нам сэрвіснае абслугоўванне і клопат аб нашых кліентах".

У 2020 годзе на рынак выйдзе новая мадэль Geely


З пачатку года беларускі гігант легкавой аўтапрамысловасці наладзіў вытворчасць новага красовера і седана прадстаўніцкага класа. Пакуль версія лімітаваная. Пачатак продажаў плануецца на люты.