2017 год стаў рэкордным для беларускай малочнай прадукцыі

22 января 2018

У гаспадарках краіны вырабілі амаль 7 мільёнаў тон. Сярэдні ўдой на адну карову ўпершыню перавысіў 5 тысяч кілаграмаў. Пры гэтым у Нясвіжскім, Гродзенскім, Дзяржынскім і Смалявіцкім раёнах адна карова дае больш як 7 тысяч кілаграмаў. І сёння Беларусь - прызнаны сусветны лідар па вытворчасці малака на душу насельніцтва - гэты паказчык складае амаль 800 кілаграмаў.

Больш як 70 працэнтаў беларускай малочнай прадукцыі адпраўляюць на экспарт - сёння яе пастаўляюць у 44 краіны. Толькі летась на гэтым удалося зарабіць 2 мільярды долараў і практычна на чвэрць прырасці да паказчыкаў 2016 года.