2015 год стаў знакавым для развіцця беларуска-пакістанскіх адносін

18 февраля 2016

Бо да гэтага часу супрацоўніцтва Мінска і Ісламабада было на паўзе. У маі гістарычны візіт у гэтую краіну здзейсніў Аляксандр Лукашэнка. Была падпісаная дэкларацыя двухбаковага партнёрства. Вынікам працы ўрадавай дэлегацыі і бізнесменаў тады стаў пакет кантрактаў больш як на 50 мільёнаў долараў. Гэтая лічба амаль параўнальная з тавараабаротам дзвюх дзяржаў. У будучыні ён можа быць павялічаны да мільярда долараў. Пакістан - перспектыўны партнёр для Беларусі ў Паўднёвай Азіі. Гэта ёмісты рынак на 190 мільёнаў чалавек. Краіна лічыцца шостай па колькасці насельніцтва ў свеце. Менавіта Пакістану прадказваюць месца ў дваццатцы эканамічных лідараў.

Ужо ў жніўні з візітам у адказ у Беларусі пабываў уплывовы палітык і адначасова кіраўнік урада Наваз Шарыф. Бакі абмяркоўваюць стварэнне неўзабаве трох-чатырох пілотных праектаў у кожнай з краін. Беларусь мае намер пашыраць вытворчасць тэхнікі ў Пакістане. А вось афіцыйны Ісламабад зацікаўлены ў запуску тэкстыльнага прадпрыемства ў нашай краіне, якое будзе працаваць на пакістанскай сыравіне і пры гэтым пастаўляць прадукцыю на рынкі Еўрапейскага і Еўразійскага саюзаў.