16 новых зернесушыльных комплексаў пабудуюць сёлета ў Мінскай вобласці

14 июля 2014
Усяго ў рэгіёне іх будзе 900. Многія з іх ўжо сёння прымаюць першы ўраджай: уборку збожжавых у паўднёвых раёнах пачалі. Аграрыі актыўна прыбіраюць рапс. А ў чым каштоўнасць гэтай культуры, і чаму на статус лепшай з лепшых прэтэндуе кукуруза? - даведаўся Аляксей Кандраценка.

У меню зернесушыльнага комплексу ўсе віды збожжавых. Зараз у машыны - рапсавая дыета. Сотні тон дробных зярнят паступаюць сюды для якаснай дапрацоўкі. Адзін з галоўных пастаўшчыкоў рапсу ў гаспадарцы Голацк - камбайнер Віктар. Працоўны рытм дыктуе надвор'е, але аб'ёмы пры гэтым заўсёды высокія.
Рапс для гаспадаркі Голацк - з'ява не выпадковая. Ёсць высокі попыт. Пад яго і плошчы павялічылі да 500 гектараў. Сыравіну купляюць вытворцы рапсавага алею з Нясвіжскага і Слуцкага раёнаў.
На суседнім полі выгады шукаюць для жывёлагадоўлі. Смачна і карысна - гэта пра люцэрну. Зараз ідзе яе другі ўкос.
Харчовыя ўласцівасці зараз назапашвае і кукуруза. Яе ўборка не хутка. Пакуль трэба паказаць - хто ў полі гаспадыня.
Гэтае кукурузнае поле - своеасаблівы аграрны Славянскі базар. Яго ўдзельнікі - 24 гатункі з Беларусі, Украіны, Малдовы, Германіі і Францыі. Для ўсіх аднолькавыя ўмовы выступлення, а дакладней, паспявання. Работа на эксперыментальным участку спалучае аграрную геаграфію з арыфметыкай.
На чарзе - уборка збожжавых. Сельгастэхніка па вобласці гатова амаль на 100%. Масавы старт жніва прызначаны на канец тыдня.