12 беларускіх кар'ерных самазвалаў адправяць у Інданезію

5 ноября 2018

Мінская вобласць пашырае сваю экспартную карту. 12 кар'ерных самазвалаў адправяць у Інданезію. Тэхніка грузападымальнасцю 55 тон будзе працаваць на вугальным кар'еры ў правінцыі Суматра. Усходнія партнёры таксама зацікаўленыя ў больш магутных 130-тонных машынах. Упершыню беларускія кар'ерныя самазвалы паставілі ў Інданезію 5 гадоў таму. А зараз на прадпрыемствах усходняй краіны працуюць больш за паўсотні адзінак беларускай тэхнікі.