100 тон зерня - за дзень

30 июля 2013
У Мінскай вобласці ўшаноўваюць першых камбайнераў-тысячнікаў. У цэнтральным рэгіёне ўжо тры экіпажы хлебаробаў ўзялі гэту мяжу. Рэкорды уборачнай-2013 зафіксавала і наша відэакамера.

Расказвае Аляксандр Харавец.

Мікалай Фёдаравіч і Вольга Мікалаеўна. Бацька і дачка Валасаўцы ў гэтым годзе ў ліку перадавікоў. Разам працуюць ужо чацвёрты год запар. Першую тысячу тон збожжа у Мінскай вобласці першымі намалацілі ўсяго за 10 дзён. Было б хутчэй, гавораць хлебаробы, аднак надвор'е спачатку падводзіла.

Кантроль якасці намалоту, агляд тэхнічнага стану камбайна і нават падмена старшага камбайнера за рулём - усе гэтыя функцыі выконвае на першы погляд кволая дзяўчына. Без пяці хвілін кандыдат навук - Вольга замест цеплых краін і сіняга мора аддае перавагу працы ў полі. Сакрэты хлебаробнага майстэрства асвойвае не без дапамогі бацькі.

Не адстае ад лідараў і экіпаж камбайнераў салігорскага райаграсервіса. Мікалай і Уладзімір за дзень намалочваюць каля 10 цэнтнераў тон збожжа. Аднак, пераадолеўшы запаветны рубеж у 1000 тон, камбайн, відаць, вырашыў зрабіць адпачынак і зламаўся.

На сёння ў сталічным рэгіёне намалочана амаль паўмільёна тон збожжа. Пры спрыяльным надвор'і і мільён не за гарамі.

Перадавікоў жніва прафсаюзы, мясцовыя ўлады і артысты віншавалі прама ў полі. Грашовыя прэміі, ганаровыя граматы і кветкі механізатары прымаюць даволі збянтэжана, але з задавальненнем.

Пасля нядоўгага ўрачыстага перапынку зноў за ўборку. Па-першае, надвор'е спрыяе намалоту другой тысячы, а па-другое, іншыя экіпажы на пяткі наступаюць. Добры прыклад заразлівы.