Жудаснае ДТЗ у Жодзіне

18 августа 2018

На скрыжаванні вуліцы 50 гадоў Кастрычніка з дарогай Р-53 адбылася аварыя. Паводле папярэдняй інфармацыі, 26-гадовы вадзіцель аўтамабіля Volkswagen, які знаходзіўся за рулём у нецвярозым стане, урэзаўся ў грузавік з паўпрычэпам. У выніку здарэння загінула 18-гадовая дзяўчына (пасажырка легкавога аўто). Пасля сутыкнення легкавушку адкінула на сустрэчную паласу, дзе машына зачапіла Renault. У вадзіцеля Volkswagen у крыві выяўлена 4,2 праміле алкаголю. Узбуджана крымінальная справа. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі.