Вадзіцель легкавога аўто страціў кіраванне і выехаў на сустрэчную паласу, машына трапіла пад фуру. Цяжкагруз імкнуўся ўхіліцца ад сутыкнення, але трагедыі пазбегнуць не ўдалося - вадзіцель легкавушкі загінуў на месцы. Сёння стала вядома, што ахвярай ДТЗ стаў загадчык другога хірургічнага аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі дзявятай клінічнай бальніцы Мінска Яўген Сантоцкі. Яму было 37 гадоў. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца.
Жудаснае дарожна-транспартнае здарэнне на трасе М6 у Валожынскім раёне
15 июня 2016













