Жудасная аварыя ў Брэсце. Пацярпелі шэсць чалавек

27 ноября 2017

Жудасная аварыя ў Брэсце. Шэсць чалавек пацярпелі, двое ў рэанімацыі. ДТЗ адбылося каля гадзіны ночы. Вадзіцель "аўдзі" не прапусціў "фальксваген", які паварочваў налева. Удар быў настолькі моцны, што адну з машын адкінула ў ліхтарны слуп.

Пасажыры і вадзіцель "аўдзі" не былі прышпіленыя. Яны шпіталізаваныя ў цяжкім стане. Асобу вадзіцеля і аднаго з пасажыраў міліцыя высвятляе да гэтага часу.