Жудасная аварыя на Мінскай кальцавой

30 ноября 2017

Жудасная аварыя на Мінскай кальцавой - на развязцы з вуліцай Мазурава. Ад сутыкнення з фурай загінуў вадзіцель легкавога аўтамабіля. Абедзве машыны ад лабавога ўдару загарэліся. Тушылі ўзгаранне ратавальнікі. Паводле слоў відавочцаў, смяротнай аварыі папярэднічала яшчэ адна - Dacia Logan сутыкнулася з іншым аўтамабілем. Пакуль чакалі інспектараў, у Dacia і ўдарыўся грузавік.

Лабавое сутыкненне грузавых аўто ля вёскі Пліса Крупскага раёна з лятальным канцом. На месцы загінуў адзін з вадзіцеляў, другога ўдалося выратаваць. Пацярпелы ў бальніцы. Прычыны аварыі высвятляюцца.