Мытнікі знялі з цягніка Калінінград - Масква скрыню з варанамі

21 ноября 2017

Супрацоўнікі Гродзенскай мытні знялі з цягніка Калінінград - Масква скрыню з двума белагорлымі варанамі. Яны лічацца самымі вялікімі яшчаркамі ў Афрыцы. І вельмі дарагімі: цана адной такой рэптыліі - звыш тысячы долараў. Хто перавозіў варанаў, невядома. Яшчарак схавалі ў невялікім кантэйнеры ў абагравальным адсеку. Жывёліны знаходзіліся ў анабіёзе. Зараз вараны - у тэрарыуме Гродзенскага заапарка.

Пачаўся адміністрацыйны працэс. Вараны пакуль на карантыне. У адкрытых калекцыях такіх асобін у Беларусі няма, і зараз у наведвальнікаў ёсць унікальная магчымасць убачыць гэтых рэптылій.