Жыхару аграгарадка Альшаны пагражае штраф за шкоду, нанесеную прыродзе

11 февраля 2019

Жыхару аграгарадка Альшаны пагражае штраф у дзве з паловай тысячы рублёў за шкоду, нанесеную прыродзе. А глебе без рэкультывацыі прыйдзецца аднаўляцца як мінімум 10 гадоў. Цяплічны сезон стартаваў, і жыхары агурочнай сталіцы набываюць грунт для будучага ўраджаю. Але не ўсе купляюць зямлю: ёсць і тыя, хто незаконна крадзе яе для сваіх парнікоў і цяпліц. Так, на месцы злачынства ў лесе быў затрыманы жыхар Альшанаў. Чорны капальнік зняў гумус з дапамогай спецтэхнікі, але далёка з'ехаць не паспеў.

Гэта ўжо другі выпадак з пачатку года, калі жыхары Столінскага раёна пазапраўна здабываюць зямлю. Не спыняюць парушальнікаў і вялікія штрафы. Лес, дзе капаюць урадлівы пласт, на балансе мясцовага сельгаспрадпрыемства. Але вартаваць плошчу на 20 гектараў няма ні паўнамоцтваў, ні рэсурсаў.

У тым жа Столінскім раёне штучныя пажыўныя грунты вырабляе торфапрадпрыемства "Глінка". Субстраты не саступаюць ворным землям, але купляюць іх не ўсе. Толькі летась зафіксавана 23 факты пазапраўнай здабычы грунту, знята 300 квадратных метраў урадлівай глебы.