Жыхарка Барысава папала на вудачку ашуканца з-за мяжы

31 октября 2019
Жыхарка Барысава аддала больш за 2 тысячы долараў за машыну, але засталася ні з чым. Паводле інфармацыі міліцыі, 40-гадовая беларуска размясціла аб'яву ў інтэрнэце аб гатоўнасці купіць аўто. У хуткім часе знайшоўся і прадавец з Украіны, які прапанаваў дарагі красовер па прымальнай цане. Спачатку яна заплаціла 500 долараў нібыта на афармленне дакументаў. Затым прыехала па машыну ў Кіеў і перавяла астатнія грошы прадаўцу. 

Зараз па гэтым факце праводзіцца праверка. Усталявана, што нумар, з якога тэлефанаваў мужчына, належыць польскаму аператару.