Жыхар Заводскага раёна сталіцы вяртаўся з працы і ўбачыў падпаленыя смеццевыя бакі

29 марта 2019

Гэтыя кадры не пакінулі абыякавым жыхара Заводскага раёна сталіцы. Вяртаючыся з працы, ён убачыў падпаленыя смеццевыя бакі, а зусім побач стаяць прыпаркаваныя аўтамабілі. Падняў трывогу. Такія ж неабыякавыя суседзі  пачалі ўручную адцягваць адну з машын ужо з агню. 

Выбуху бензабака проста цудам атрымалася пазбегнуць. Агонь, які перакінуўся на аўтамабіль, здолелі ліквідаваць уласнымі сіламі. Ніхто не пацярпеў. Прычына здарэння высвятляецца. Варта адзначыць, што пажарнікі толькі за ўчарашні дзень шэсць разоў выязджалі тушыць падпаленае смецце. А за мінулых 7 дзён колькасць выездаў склала больш за 50 разоў.