Жыхар Ляхавіч хацеў заразіць сваю былую жонку ВІЧ

29 ноября 2017

Скандальную справу расследуюць у Ляхавічах. Жыхар горада наняў раней судзімага знаёмага, каб заразіць сваю былую жонку ВІЧ. Для гэтага выканавец павінен быў укалоць ёй заражаную кроў. Ганарар склаў 50 долараў. На ахвяру выканавец усё ж напаў, але кроў у шпрыцы была чыстай.