Жыхар Гродна купіў неіснуючыя біткоіны

27 Красавіка 2018
Вядома, што прадаўца токенаў 22-гадовы хлопец знайшоў праз групу ў Telegram. Паводле звестак гродзенскай міліцыі, пакупнік перавёў на рахунак прадаўца тысячу рублёў, аднак у адказ нічога не атрымаў. Гэты факт мужчыну не спыніў. Такім жа спосабам ён знайшоў яшчэ аднаго прадаўца і перавёў на яго электронны кашалёк 760 рублёў. І гэтым разам крыптавалюту хлопец не дачакаўся. Па гэтых эпізодах угледжваецца махлярства. Зараз устанаўліваюцца асобы зламыснікаў.