Жыхар Брэста вырошчваў каноплі на прыватным падворку

13 июля 2015

З выгляду просты гараж - унутры - цэлая наркалабараторыя. На прыватным падворку жыхар Брэста вырошчваў каноплі. Замест плантацыі - яма, якая звычайна служыць для агляду і рамонту аўтамабіля. Злавілі парушальніка з доказамі злачынства. Ім апынуўся 31-гадовы мужчына, які ўжо быў асуджаны за незаконны абарот наркотыкаў. Падчас агляду аператыўнікі выявілі каля 30-ці гаршкоў з каноплямі, вентылятары, датчыкі тэмпературы, насенне і шмат іншых прадметаў.

Ідзе следства. Ужо прызначана парадку 20-ці экспертыз. Парушальніку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.