Абараняў вобраз савецкага салдата

19 декабря 2016

У Мінску пенсіянер вымушана з нажом напаў на хлопцаў у аўтобусе. Нецвярозая кампанія, як толькі зайшла, стала выкрыкваць нацысцкія лозунгі. Пажылы мужчына такога не сцярпеў і пасля некалькіх заўваг  завязалася слоўная сварка, якая перарасла ў бойку. У выніку пенсіянер раніў хлопца нажом. Верагодней за ўсё, падчас абароны.

Іван Каралевіч, старшы оперупаўнаважаны 3 упраўлення ГУБАЗіК МУС Беларусі: "На прыпынку грамадскага транспарту яны былі аператыўна затрыманыя міліцыянерамі і дастаўленыя для разгляду. У апошні час гэта, на жаль, не рэдкі выпадак - здзяйсненне правапарушэнняў, фашысцкіх выказванняў".

Тым часам МУС распрацавала закон, які засцеражэ ад спорту  патэнцыяльна небяспечных фанатаў. Такіх унясуць у спецыяльную базу. За парушэнне забароны плануецца ўвесці штрафы.