Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 72 раёнах Беларусі

11 июня 2018

У сувязі са складанай пажаранебяспечнай сітуацыяй у Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў ужо ў 72 раёнах. Поўнасцю закрыты масівы Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Часткова Мінскага, Віцебскага і Магілёўскага рэгіёнаў. Парушальнікам пагражае штраф да 600 рублёў. З пачатку года ў лясным фондзе Беларусі ўжо адбылося больш чым 250 лясных пажараў. І па статыстыцы, у 9 з 10 выпадкаў узгаранняў віноўнікам становіцца чалавек.